Здароўе11

У Мінздароўя распавялі, як правільна насіць медыцынскія маскі

У Мінздароўя нагадалі, як правільна насіць медыцынскія маскі, каму і калі іх лепш выкарыстоўваць, паведамляе БЕЛТА.

«Нашэнне маскі — гэта дадатковая крыніца засцярогі. На вуліцы імавернасць таго, што на чалавека патрапіць часціца, заражаная вірусам, мінімальная. Што тычыцца месцаў масавых скапленняў людзей, то ў іх можна пры жаданні выкарыстоўваць маску», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым у міністэрстве звярнулі ўвагу на рэкамендацыі СААЗ: у бытавых умовах больш эфектыўна выконваць агульныя правілы асабістай гігіены, а не насіць маскі. Элементарныя правілы лепш дапамагаюць спраўляцца з распаўсюджваннем вірусных інфекцый (у тым ліку з грыпам). «Не дакранайцеся бруднымі рукамі твару, старанна мыйце рукі з мылам (не менш за 20 секунд), вядзіце здаровы лад жыцця, каб умацоўваць свой імунітэт».

Насіць медыцынскія маскі больш эфектыўна захварэлым людзям, каб не распаўсюджваць інфекцыю. Пры нашэнні маскі нельга паліць, есці ці піць, ссунуўшы яе ў бок. Сярэдні час выкарыстання маскі — 2-3 гадзіны.

Медыцынская маска можа знізіць вірусную нагрузку (у выпадку як з каранавірусам, так і любым іншым інфекцыйным захворваннем, у тым ліку на грып). «Аднак неабходнасці ў масавай скупцы масак у беларусаў няма, бо выпадкаў завозу каранавіруса ў краіну не зафіксавана», — падкрэслілі ў ведамстве.

Міністэрства аховы здароўя кантралюе сітуацыю згодна з наяўнасцю ў аптэках медыцынскіх масак. Беларускія кампаніі выпускаюць іх больш за 100 тысяч у дзень.

«Штодня на гандлёвых складах медыцынскіх гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі ў наяўнасці больш за 1,5 млн медыцынскіх масак розных вытворцаў», — інфармуе прэс-служба.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз9

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць