Улада3030

Лукашэнка — пра візіт Пампеа ў Мінск: Яны ўбачылі рэальную Беларусь, а не тую, што нашы адмарозкі ім малявалі

Пра гэта кіраўнік Беларусі распавёў падчас наведвання Добруша, піша БелТА.

«Яны ўбачылі рэальную Беларусь. Не тую, якой нашы адмарозкі вазілі пражэкты туды і малявалі, а ўбачылі, што гэта нармальная краіна. І правоў тут хапае, і нікому жыць не перашкаджаюць», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што сустракаўся за апошнія гады з многімі прадстаўнікамі ЗША высокага рангу і рознымі экспертамі, палітолагамі. Больш за тое, нават ПВТ у Беларусі пачыналі ствараць з удзелам амерыканцаў.

«Але ў Расіі нашым зласліўцам няўцям акунуцца ў гэтую гісторыю. Гэта значыць, мы ціха, спакойна выбудоўвалі нашы адносіны», — акцэнтаваў увагу беларускі кіраўнік.

Ён таксама распавёў гісторыю, калі ў Беларусі яшчэ былі дрэнныя адносіны з ЗША, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведваў гэтую краіну. «Там яму паставілі ў папрок, што з-за яго гэтая дыктатура існуе ў Беларусі. І калі пасля гэтага мы з ім сустрэліся, ён мне кажа: слухай, ну я цябе прашу, ты з імі як-небудзь мякчэй. Я кажу: у чым мякчэй? — Не сварыся, з імі трэба наладжваць адносіны, — распавёў падрабязнасці таго дыялогу кіраўнік дзяржавы. — Слухайце, я гэта і раблю. Хто зараз расхваляваўся там, каму мы перайшлі дарогу?»

Гаворачы аб праведзенай у Мінску сустрэчы з Майклам Пампеа, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта быў сапраўды сяброўскі абмен думкамі:

«Мы абмеркавалі ўсё, што я ведаю, што яны ведаюць. Ён мне казаў адкрыта праю сваю палітыку. Я казаў так, як я гэта разумею. Ён разумее нашы праблемы зараз.

У тым ліку яны вельмі добра ведаюць — нават часам лепей, чым я — некаторыя пытанні ва ўзаемаадносінах з Расіяй.

Ён мне сказаў: не хвалюйся, мы Беларусі дапаможам.

І яго заяву, што мы (ЗША) па канкурэнтнай цане нафту паставім».

Каментары30

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць