Грамадства1212

Дактары падазраюць каранавірус у цесця студэнта-іранца. Чакаюць дадатковага аналізу 

Міністэрства аховы здароўя Беларусі расказала пра стан сваякоў дзяўчыны студэнта з Ірана, у якога выяўлены каранавірус. Падазрэнне на каранавірус ёсць у бацькі.

«Бацька знаходзіцца пад падазрэннем, — распавяла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. — Клінічнай карціны няма, але адзін з тэстаў даў сумнеўны вынік. Лабараторныя дадзеныя зараз пераправяраць. Гэтак жа, як і ў яго сваякоў — у найбліжэйшыя суткі. Ні ў кога з шпіталізаваных цяпер клінічных праяў няма».

Юлія Барадун паведаміла, што тэмпература ў бацькі дзяўчыны вечарам назіралася 36,2, скаргаў няма.

Першым пра каранавірус у бацькі дзяўчыны расказаў у жывым эфіры са шпіталя сам іранец. Ён спаслаўся на словы медсёстраў з бальніцы.

Інстаграм-відэачат з ім зладзілі яго аднагрупнікі з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, якія знаходзяцца на каранціне ў шпіталі ветэранаў вайны.

Сам іранец пачуваецца добра, кажа, што не мае тэмпературы. Але ў часе жывога стрыму праз інстаграм ён трохі кашляў. Ён тлумачыць гэта сваёй астмай і прастудай.

Іранец знаходзіцца ў палаце адзін. Ён і яго аднакурснікі паведамілі, што ў інфекцыйную бальніцу змясцілі таксама тых студэнтаў БНТУ, якія кантактавалі з іранцам і ў якіх выявілі павышаную тэмпературу. 

Нагадаем, што першага ў Беларусі носьбіта каранавіруса выявілі 28 лютага. Гэта студэнт БНТУ з Ірана, які вярнуўся з радзімы 22 лютага. Яго змясцілі ў Мінскую інфекцыйную бальніцу разам з сям'ёй, у якой ён жыў. Ягоных аднагрупнікаў, выкладчыкаў і медперсанал 33-й паліклінікі, з якім ён кантактаваў, адправілі на каранцін у спецыяльна прыстасаваны для гэтага шпіталь ветэранаў вайны імя Машэрава.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць6

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць6

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць