Аварыя адбылася 19 сакавіка каля 18-й гадзіны на 104-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Віцебск» непадалёк ад гарадскога пасёлка Бягомль Докшыцкага раёна, паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.
61-гадовы жыхар Глыбоцкага раёна за стырном Citroën C5, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. У выніку ДТЗ кіроўца загінуў на месцы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Каментары