Грамадства4242

58-гадовая жанчына з Жыткавічаў з каранавірусам у цяжкім стане. Ні яна, ні яе асяроддзе не былі за мяжой

У Беларусі зафіксаваны 81 выпадак каранавіруса. Галоўныя ачагі — Мінск (больш за 40), Віцебск (каля 30). Апроч таго, ёсць адзін хворы чалавек у Гродне, адзін у Гомелі.

фота Надзеі Бужан

А цяпер стала вядома пра яшчэ выпадак захворвання на каранавірус. 58-гадовая жыхарка Жыткавічаў знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане ў гомельскай рэанімацыі. Дыягназ — двухбаковая пнеўманія.

Яе сітуацыя адметная тым, што ні жанчына, ні яе асяроддзе не выязджалі за мяжу.

Tut.by піша, што ў жанчыны яшчэ тыдзень таму паднялася тэмпература, пачаўся сухі кашаль. У раённай паліклініцы ёй паставілі дыягназ «вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя» і выпісалі антыбіётыкі. Плёну гэта не давала, і ў суботу жанчына пайшла ў жыткавіцкую паліклініку да тэрапеўта. Пасля кансультацыі выйшла з кабінета і страціла прытомнасць. Толькі тады ў яе дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Тады ж зрабілі тэст на каранавірус — і атрымалі станоўчы вынік.

Як даведалася «Радыё Свабода», жанчына працуе на адным з прадпрыемстваў начальнікам аддзела кадраў.

На прадпрыемстве ўжо тры дні праводзіцца санітарная апрацоўка, дактары правяраюць тэмпэратуру ў супрацоўнікаў.

Шпіталізаваныя на каранцін 42 чалавекі, у тым ліку і жыткавіцкія медыкі.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны30

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць