Грамадства2626

У Віцебску ад цяжкай пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра. Першая такая смерць медработніка

У Віцебску 2 красавіка за суткі памерлі два чалавекі з пнеўманіяй.

Пра гэта на пасяджэнні абласнога штаба заявіў выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мікалай Каспіровіч. Такую інфармацыя паведаміла дзяржаўная газета «Віцьбічы», але неўзабаве тэкст знік з сайта, застаўшыся толькі ў кэшы гугла (неўзабаве пасля нашай публікацыі тэкст вярнуўся на сайт — Рэд.

Паводле слоў чыноўніка, за суткі ў Віцебску выяўлены чатыры новыя выпадкі інфекцыі ў пацыентаў, якія ўжо былі на лячэнні. Два чалавекі памерлі.

Першы выпадак — жанчына, старэйшая за 70 гадоў з хранічнымі паталогіямі. Яе тэст на каранавірус яшчэ пераправяраюць.

Другі — медыцынская работніца, у якой была двухбаковая пнеўманія вірусна-бактэрыйнага генэзу. Пацверджаных вынікаў тэста на каранавірус таксама няма.

Як стала вядома «Нашай Ніве», гаворка ідзе пра старшую медсястру аднаго з аддзяленняў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1, у гэты час перапрафіляванага пад работу з хворымі і падазраванымі на каранавірус.

Святлане К. было 47 гадоў. Звязацца са сваякамі пакуль не ўдалося.

Калегі жанчыны пацвярджаюць яе дыягназ — духбаковая полісегментарная пнеўманія.

Гэта першая такая смерць медработніка ў Беларусі. 

Чытайце таксама: «Мама вельмі любіла медыцыну і сваю справу». У Віцебску ад пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра

Каментары26

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць