Грамадства11

Урад вызначыў пералікі дакументаў і даведак, тэрмін дзеяння якіх прадаўжаецца на 3 месяцы

Урад вызначыў, тэрмін дзеяння якіх дакументаў і даведак прадаўжаецца на 3 месяцы.

Даведкі і дакументы застануцца дзеючымі яшчэ тры месяцы, калі тэрмін іх дзеяння заканчваецца з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года.

У пералік адмінпрацэдур па заявах грамадзян, тэрмін дзеяння выдадзеных даведак або іншых дакументаў па якіх прадаўжаецца на тры месяцы, увайшлі 202 працэдуры. Сярод іх выдача і абмен пашпарта або пасведчання бежанца, выдача вадзіцельскага пасведчання, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, даведак аб знаходжанні на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям'і, аб месцы жыхарства, а таксама назначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, выдача пасведчанняў інвалідаў і інш.

У пераліку адмінпрацэдур для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 167 працэдур.

Прадаўжаецца таксама тэрмін дзеяння 11 дакументаў, выдадзеных фізічным і юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, і іншых рашэнняў.

У той жа час, нягледзячы на прадаўжэнне тэрміну дзеяння даведак, іншых дакументаў і рашэнняў, грамадзяне, юрасобы і ІП могуць звярнуцца ва ўпаўнаважаныя органы за адмінпрацэдурамі і выдачай дакументаў у звычайным парадку.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 30 красавіка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?17

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць