ДТЗ адбылося днём 18 ліпеня на вуліцы Пралетарскай, за скрыжаваннем з праспектам Савецкім, паведамляе Intex-Press.

Фота: Андрэй Балко
Па словах відавочцаў, мясцовы жыхар на матацыкле ехаў па вуліцы Шаўчэнкі ў бок вуліцы Пралетарскай. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў бардзюр і ўпаў на праезную частку. Ад атрыманых траўмаў матацыкліст загінуў на месцы, яго пасажырку даставілі ў бальніцу. ДАІ высвятляе акалічнасць здарэння.
Пазней стала вядома, што загінулы матацыкліст — Яўген Дрозд, футбаліст ФК «Баранавічы».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары