Усяго патроху

Няўтульны прытулак

У Віцебскім дзіцячым сацыяльным прытулку выхаванцаў даглядаюць не нашмат лепш, чым нядобранадзейныя бацькі, ад якіх іх забралі.

У Віцебскім дзіцячым сацыяльным прытулку выхаванцаў даглядаюць не нашмат лепш, чым нядобранадзейныя бацькі, ад якіх іх забралі.

Замяніць нядбайных бацькоў проста няма кім: у прытулку катастрафічна бракуе супрацоўнікаў.

У гэтай спецыфічнай установе (дзіцячы прытулак, што на вуліцы Залатагорскай) на сёння налічваецца 40 дзетак, забраных з родных сем’яў. Пакуль бацькі лечацца ад алкагалізму або ўладкоўваюцца на працу, дзеці знаходзяцца тут да шасці месяцаў. Пасля яны або вернуцца ў родны дом, або паедуць у інтэрнат ці ў прыёмную сям’ю, калі родныя мама з татам так і не ўсвядомяць адказнасць за выхаванне нашчадкаў.

Мяркуецца, што перыяд знаходжання ў дзіцячым прытулку мусіць быць пераходным для выхаванцаў: тут іх абследуюць медыкі, лечаць ад педыкулёзу ды каросты — захворванняў, якія найбольш распаўсюджаны ў асацыяльным сямейным асяродку, вучаць элементарным правілам паводзін і зносін, калі ў ранейшых умовах жыцця гэтыя навыкі не былі сфарміраваны. Аднак ці можна паспяхова рабіць усё гэта, калі ў прытулку няма элементарна неабходнага: не працуюць душавыя, не хапае посуду ў сталоўцы, а бялізна на ложках ў плямах ды латках…

Няма тут і дырэктара. Абавязкі кіраўніка выконвае сацыяльны педагог Ірына Капусціна, якая тлумачыць сітуацыю так:

— У нас правялі «аптымізацыю» — скарацілі штатны расклад. У выніку двухпавярховы будынак абслугоўвае ўсяго адна прыбіральшчыца. Яна мые і падлогу, і посуд, і санвузлы, і вокны. Раней у нас былі два кухары і двое кухонных рабочых, а цяпер ежу для дзяцей гатуюць толькі два чалавекі. Прычым выхаванцаў стала больш, і ў работнікаў пабольшала работы, а вось заробкі засталіся ранейшыя.

Не так даўно дзіцячы прытулак наведалі віцебскія сябры створанай партыі БХД — прывезлі кнігі, сабраныя для тутэйшай бібліятэкі. Каардынатарка, былая настаўніца Таццяна Севярынец, была проста ў жаху ад таго, што ўбачыла:

— Дзяўчаты, якія сустрэліся мне ў вестыбюлі, адразу сказалі: «Да адміністрацыі мы вас не павядзём, бо прагульваем школу, і нас пакараюць». Выхаванцы прытулка мусяць хадзіць у суседнюю СШ № 19, аднак робяць яны гэта, як высветлілася, крайне нерэгулярна. А сацыяльныя педагогі чамусьці не ў стане сачыць за гэтым. У выніку за паўгода ў прытулку дзеці проста забудуць усё тое, што, можа, ведалі раней. А на сакраментальнае пытанне «Як прайсці ў бібліятэку?» адказалі, што яна даўно закрыта. І з выразным недаверам запыталіся: «Скажыце, тыя кніжкі, што вы прывезлі, нам сапраўды дадуць пачытаць?»

Алена Штраль, газета Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць