Рэзкі відэазварот да Лукашэнкі ад рэстаратара Пракоп'ева на YouTube набраў больш за мільён праглядаў
Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў тры дні таму на сваім YouTube-канале апублікаваў рэзкі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. Дзякуючы розгаласу ў сацсетках, відэа паглядзелі ўжо больш за мільён разоў, пад відэа — 92 тысячы лайкаў і 20 тысяч каментароў.
«Беларусаў больш у напарсткі не абдурыць», — галоўны меседж відэа Пракоп'ева. У роліку ён згадаў зніклых падчас кіравання Лукашэнкі палітыкаў і журналістаў, а ў цітрах апублікаваў спіс беларускіх палітвязняў і затрыманых 14 ліпеня пратэстоўцаў.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары