Выбары-20204141

Запрацавала платформа «Голас», што мае забяспечыць паралельны падлік галасоў

Падчас перадвыбарчага мітынгу Святланы Ціханоўскай у Барысаве прадстаўнікі аб'яднанага штаба распавялі пра запуск анлайн-платформы «Голас», з дапамогай якой прапануецца абараняць галасы на выбарах. Tut.by расказвае, у чым сутнасць гэтага праекта.

23 ліпеня анлайн-платформа пачала працу. Як адзначаецца на сайце праекта, «Голас» не замяняе сабой галасаванне і не з'яўляецца экзітполам: выбарцы самі паведамляюць пра свой выбар. Мэта праекта — забяспечыць празрыстасць выбараў без парушэння заканадаўства.

«Мы хочам пераканацца ў сумленным падліку галасоў і выкарыстоўваць для гэтага тэхналогіі. Хто б ні перамог, мы хочам, каб гэта было сумленна», — сказана ў апісанні. Пры гэтым стваральнікі платформы не агітуюць за кагосьці з кандыдатаў ці нават за яўку на ўчасткі. Яны проста прапануюць «дадатковы паралельны падлік галасоў».

Што прапануецца зрабіць выбаршчыкам? Перш за ўсё, перайсці ў чат з ботам у Telegram або Viber і выбраць, як яны будуць галасаваць. 

У дзень галасавання варта сфатаграфаваць бюлетэнь з выбарам і адправіць здымак у чат з ботам (гэта можна зрабіць і пасля 9 жніўня). 

Падкрэсліваецца, што хоць галасаванне згодна з заканадаўствам адбываецца таемна, ніхто не забараняе выбарцам паведамляць пра свой выбар пасля запаўнення бюлетэня на выбарчым участку.

Усе адпраўленыя фота захаваюцца ў сістэме, якая затым падлічыць вынікі па кожным участку — выніковыя лічбы будуць апублікаваныя пасля афіцыйных вынікаў выбараў, гэта значыць, 10 жніўня. 

«Мы не прэтэндуем на абсалютную дакладнасць. Вынікі не маюць юрыдычнай сілы, усе фота дасылаюць карыстальнікі. Мы робім усё магчымае, каб мінімізаваць недакладныя звесткі», —кажуць распрацоўшчыкі.

Адзначаецца, што ўсе персанальныя звесткі ўдзельнікаў надзейна зашыфраваныя, і нават распрацоўшчыкі сістэмы не змогуць атрымаць да іх доступ. Таксама быў створаны механізм абароны ад «накрутак» і фальсіфікацый.

Па стане на раніцу 24 ліпеня на сайце зарэгістравалася больш за 80 тысяч чалавек.

Каментары41

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць