Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго жонка Вікторыя.
«Апошнія тыдні ён падазраваў за сабой сачэнне і меркаваў, што яго шукаюць спецслужбы. У нядзелю, 27 верасня, ён планаваў перабрацца ў больш бяспечнае месца і папярэдзіў, што нейкі час будзе без сувязі. Аднак, улічваючы, што «рэжым цішыні» з яго боку зацягваецца, я вымушаная падняць трывогу», — напісала яна.
У выпадку, калі ён затрыманы, Вікторыя Пальчыс патрабуе, каб праваахоўнікі тэрмінова апавясцілі пра гэта яго адваката.
Як вядома «Нашай Ніве», Эдуард Пальчыс не пражываў у сябе дома ў Лідзе з моманту, як 15 чэрвеня атрымаў прысуд 15 сутак за нібыта ўдзел у акцыі Ціханоўскага на Камароўцы.
Дзе ён знаходзіўся ўвесь гэты час, невядома, але гэта дакладна была Беларусь.
Як вядома нам ад блізкіх, на выходных Эдуард планаваў пакінуць краіну, але не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць яго да граніцы.
Знікненне адбылося ў Мінску.
Апошні візіт Пальчыса ў сацыяльныя сеткі пазначаны абедам нядзелі, 27 верасня.
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Каментары