Улада88

Лукашэнка: «Бог дакладна вырашыў, што хопіць»

«Мяркую, што наперадзе ў нас добрыя стасункі з амэрыканцамі. Я абсалютна ў гэтым упэўнены. Мабыць, прыйшоў час, і Бог дакладна вырашыў, што хопіць. Давайце сядайце, размаўляйце і рабіце стасункі лепей», — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі разьлічвае, што ўдасца прасунуць адносіны з новай адміністрацыяй ЗША. «Абама разумны чалавек. Як мне распавядаў Дзьмітры Анатольевіч Мядзьведзеў, ён лягічны, успрыімлівы чалавек, ён разумее, умее слухаць, робіць пэўныя высновы. Калі ён такі, навошта яму біцца зь Беларусьсю? Якую вялікую шкоду ад Беларусі можа атрымаць Амэрыка? Ніякай. А карысьці ‑‑ значна болей», — разважае Лукашэнка ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву Reuters.

Вытрымкі з інтэрвію распаўсюдзіў Інтэрфакс.

Гаворачы пра магчымасьць вяртаньня амбасадара ЗША ў Менск, Лукашэнка заявіў:

«Калі амбасадар вернецца для таго, каб краіна працягнула санкцыі супраць маёй Беларусі, то навошта тут гэты амбасадар ці амбасада?»
«Калі амэрыканцы хочуць супрацоўнічаць, бачыць нас партнэрамі, а для гэтага трэба мець паўнакроўную амбасаду і амбасадара, то запрашаем».

«Калі амэрыканцы хочуць нармалізаваць стасункі, а мы гэта гаворым праз дыпляматычныя каналы, я пра гэта публічна кажу, мы заўсёды да гэтага гатовыя», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі гатовы весьці дыялёг з ЗША, калі скасуюць санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў: «Але толькі патрэбна вярнуцца хоць бы на тыя пазыцыі, зь якіх мы пачалі пагаршэньне нашых стасункаў. Вярнуцца на год ці два таму, калі ЗША пачалі ўводзіць санкцыі супраць калектываў прадпрыемстваў, якія наагул праамэрыканска настроеныя, бо яны працавалі з амэрыканцамі на іхным рынку».

Дачыненьні з ЗША былі сапсаваныя яшчэ ў сярэдзіне 90‑х гадоў. А ўвядзеньне санкцый супраць канцэрну «Белнафтахім» на пачатку 2008 году прывяло да дыпляматычнага канфлікту. Амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт вымушана была пакінуць Беларусь, а склад амбасады значна зьменшыўся. Амэрыканскі бок увёў санкцыі, патрабуючы вызваленьня палітвязьняў. Пасьля таго як апошні палітвязень зь міжнародна прызнанага сьпісу выйшаў на волю, ЗША адмянілі санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў.

Радыё Свабода

Каментары8

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць