Культура

Песняры

«Песняры» — як яны ёсць. Шматгалоссе, меладычнасць, распеўнасць, пазнавальнасць…

«Песняры» — як яны ёсць. Шматгалоссе, меладычнасць, распеўнасць, пазнавальнасць…

Цяперашні склад дзяржаўнага ансамблю перапяяў і перазапісаў найлепшае з створанага для «Песняроў» Ігарам Лучанком.

У альбом гарманічна ўпісаліся і дзве новыя песні: «Вандроўная пташка» і «Смех дзявочы». «Смех», пэўна, самая жывая песня гэтай складанкі, адчуваецца ў ёй тая самая «песняроўская» энергетыка часоў «Перапёлачкі».

Іншыя нумары падаюцца нейкімі застыглымі і безаблічнымі. Відаць, ад боязі музыкаў папсаваць класічны матэрыял. Старыя хіты прычасалі да такой ступені, што яны наогул ніякіх эмоцыяў не выклікаюць: бубны прыглушылі, загасілі гітару, прыбралі рэзкасць скрыпкі, не засталося і намёку на арт‑рок.

Цяперака «Песняры» дэманструюць толькі вакальную моц (яна, натуральна, ого‑го), але не інструментальную і тым больш не музычную прасунутасць. А во псіхадэлу дадалі б у гэтыя песні‑пастаменты, ну гітарай там пабзынькалі б у «Вераніцы», далі б «кайзер чыфсу» ў «Дзяўчыначцы» або падкіслілі б трохі «Мой родны кут» — зусім бы па‑іншаму выглядала. І тады гэты дыск можна было б назваць патрэбным і цікавым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць