Эканоміка33

Улады патлумачылі, чаму прыкметна выраслі цэны

У Беларусі гадавая інфляцыя разагналася да 6,1% (ад верасня да верасня). У Нацбанку і МАРГ растлумачылі, чаму паскорыўся рост цэнаў. Нагадаем, у студзені-верасні тавары і платныя паслугі падаражэлі на 4,7%. Пры гэтым раней улады планавалі, што гадавая інфляцыя ў 2020-м будзе не вышэй за 5% (снежань да снежня 2019-га), піша tut.by.

«У выніку ўзрослых інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў, а таксама паслаблення беларускага рубля гадавы прырост спажывецкіх цэн у верасні 2020 г. паскорыўся да 6,1 працэнта. Адносна жніўня 2020 года спажывецкія цэны ў верасні выраслі на 0,94%», — адзначаюць у Нацбанку.

У МАРГ лічаць, што паскарэнне спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні на 0,5 працэнтнага пункта ў многім абумоўлена паслабленнем беларускага рубля ў ліпені-жніўні і, адпаведна, падаражэннем асобных імпартаваных тавараў.

У ведамстве ўдакладняюць, што ў гадавым выражэнні працягваюць даражэць такія нехарчовыя тавары, як адзенне, мэбля, тэлевізары, медыкаменты.

«У групе харчовых тавараў адзначаецца паскарэнне росту цэнаў на рыбу і рыбапрадукты (паводле ацэнкі, з 1,3% у гадавым выражэнні ў жніўні да 5% у верасні), а таксама нязначнае (на 0,1%) аднаўленне цэнаў на мяса і мясапрадукты (пасля працяглага патаннення ў траўні-жніўні гэтага года)», — падаюць статыстыку ў МАРГ.

На плодаагароднінную прадукцыю адзначаецца запаволенне росту цэн у гадавым выражэнні (упершыню з красавіка бягучага года), па ацэнцы, з 23,4% у жніўні да 21,4% у верасні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя2

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць