Свет

Разарваць ланцуг заражэнняў. Нямеччына з 16 снежня ўводзіць жорсткі лакдаўн

bild.de

Жорсткі лакдаўн на фоне складанай сітуацыі з каранавірусам працягнецца мінімум да 10 студзеня. Па ўсёй краіне зачыняюцца крамы рознічнага гандлю за выключэннем харчовых, у школах спыняецца вочнае навучанне, зачыняюцца дзіцячыя сады, пастанавілі канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэм'ер-міністры 16 федэральных зямель Германіі ў ходзе відэаканферэнцыі, піша Deutsche Welle.

Акрамя харчовых крам, адкрытымі застануцца аптэкі, галантарэі, бензакалонкі, банкі і паштовыя аддзяленні. Прадугледжаны таксама невялікі шэраг іншых выключэнняў. На Каляды 24-26 снежня дазволеныя сустрэчы ў вузкім сямейным коле з удзелам не больш за пяць чалавек без уліку дзяцей да 14 гадоў. На Новы год (31 снежня і 1 снежня) уводзіцца забарона на сходы, грамадзянам настойліва рэкамендуецца адмовіцца ад запуску феерверкаў.

У перыяд жорсткага лакдаўну дазваляецца наведванне богаслужэнняў у храмах, але толькі пры захаванні сацыяльнай дыстанцыі і масачнага рэжыму. Спевы ў храмах забараняюцца. На буйныя набажэнствы будуць дапускаць толькі па папярэднім запісе.

З 16 снежня па 10 студзеня грамадзянам рэкамендавана адмовіцца ад паездак у іншыя рэгіёны Нямеччыны ці за мяжу за выключэннем тых выпадкаў, калі гэта абсалютна неабходна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць