Улада11

Мінгарвыканкам няроўна дзеле

Сход сяброў БНФ дазволіў, а Кангрэсу еўрапейскага выбару памяшкання не даў. Таму Партыя БНФ вырашыла падзяліцца памяшканнем.

Кангрэс эўрапейскага выбару пройдзе ў Менску 20 чэрвеня.

Пра гэта "паведаміў старшыня аргкамітэту Мікола Статкевіч.

Паседжаньні будуць адбывацца ў менскім Палацы культуры трактарнага заводу.

Аргкамітэт мяркуе надрукаваць у мэдыях праекты ўсіх дакумэнтаў, якія будуць прапанаваныя да разгляду.
У парадак дня кангрэсу ўключана абмеркаваньне стратэгіі эўрапейскіх сіл Беларусі. Мяркуецца прыняць дэклярацыю эўрапейскага выбару. Таксама будзе сфармаваны сьпіс прэтэндэнтаў на пасаду адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад эўрапейскіх сіл Беларусі.
Дэлегаты абяруць Раду эўрапейскага выбару.

Раней плянавалася правесьці кангрэс 21 чэрвеня, пасьля сходу сяброў БНФ, прызначанага на 20 чэрвеня.

Сябра аргкамітэту кангрэсу Віктар Івашкевіч падаваў заяўкі на памяшканьне для абодвух мерапрыемстваў. Аднак улады адмовіліся даць памяшканьне для кангрэсу на 21 чэрвеня, бо ў Палацы культуры МАЗ на гэты дзень заплянаваныя іншыя мерапрыемствы. Хоць, паводле М.Статкевіча, прадстаўнікі адміністрацыі, калі падавалася заяўка, запэўнівалі, што заля будзе вольная.

Таксама ўлады не дазволілі праводзіць мерапрыемства ў парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка. Аднак дазвол на правядзеньне сходу БНФ 20 чэрвеня ў палацы культуры МТЗ быў атрыманы.

Паводле спадара М.Статкевіча,

сябры БНФ вырашылі правесьці сход у сьціслыя тэрміны, а астатні час на знак салідарнасьці прапанавалі аддаць для правядзеньня кангрэсу 20 чэрвеня.

Аргкамітэт вырашыў, што кангрэс пачне сваю працу а 15-й гадзіне. Раней плянаваўся ўдзел 1100 дэлегатаў, аднак з-за таго, што памяшканьне ў палацы культуры МТЗ меншае, чым меркавалася, вырашылі скараціць квоты для арганізацый, якія бяруць удзел у кангрэсе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы16

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць