Інтэрнэт і СМІ

Прысуд журналісткам «Белсата» Андрэевай і Чульцовай за стрым з плошчы Перамен пакінулі без зменаў. Яны застаюцца за кратамі

23 красавіка Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Дар'і Чульцовай і Кацярыне Бахвалавай — журналісткам «Белсата», якія 15 лістапада 2020-га вялі стрым з плошчы Перамен, піша Tut.by.

Дар'я і Кацярына падчас пасяджэння ў лютым. Фота Надзеі Бужан

У той дзень іх затрымалі, затым асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 КаАП, а пазней распачалі ў дачыненні да журналістак крымінальную справу. У лютым прайшоў суд. Суддзя Наталля Бугук прысудзіла кожную да двух гадоў пазбаўлення волі.

Разгляд апеляцыі запланаваны на 10 раніцы. Ні Кацярына Бахвалава, ні Дар'я Чульцова ў працэсе асабіста не ўдзельнічаюць. Пад вартай яны знаходзяцца ўжо больш за пяць месяцаў. Цяпер — у следчай турме ў Жодзіне.

Журналістак абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». 

Дар'ю Чульцову па-ранейшаму абараняе Аляксандр Хаецкі. У Кацярыны Бахвалавай новы абаронца — Андрэй Мачалаў: яе ранейшага адваката Сяргея Зікрацкага ў сакавіку пазбавілі ліцэнзіі.

У дарадчым пакоі судовая калегія правяла крыху больш за 20 хвілін.

Пасля гэтага яна абвясціла сваю пастанову: пакінуць прысуд Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар'і Чульцовай без змены.

За сваю працу журналісткі правядуць у калоніі агульнага рэжыму два гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць