Прысуд кіроўцу БМВ аб наездзе на сілавікоў сёння не абвясцілі. У судзе зноў дапытаюць пацярпелых
Сёння не вынеслі прысуд мінчуку за наезд на БМВ 11 жніўня на вайскоўцаў: калегія аднавіла судовае следства па справе.

25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пецярых вайскоўцаў, пасля чаго ўтапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў запатрабаваў для Ціхана 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Але судовая калегія пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Цыкала вынесла пастанову аб аднаўленні судовага следства з дадатковым допытам пацярпелых.
Суд па справе Ціхана Осіпава працягнецца 29 красавіка, паведамляюць правабаронцы.
Каментары