Культура11

«Расійскі запаведнік» узяў Гран-пры Magnificat’а

У фестывалі, што прайшоў на Глыбоччыне, змагаліся 40 карцін з 15 краін.

Дакументальная стужка «Расійскі запаведнік» Краснадарскай кінастудыі атрымала Гран-пры V Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat.

Фестываль, у якім удзельнічалі прыблізна 40 карцін з 15 краін, прайшоў у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці 24—27 чэрвеня.

«Расійскі запаведнік» (аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Валерый Цімошчанка) распавядае пра самую бедную вёску ў Расіі, звычайны праваслаўны прыход, які разглядаецца аўтарамі стужкі як ідэальнае экапаселішча, рай на Зямлі.

Беднасць і скарачэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ажывілі прыроду.

Ласі, бабры, журавы падышлі ўшчыльную да людзей і да храма, быццам да Ноева каўчэга Старога запавету.
Знешняе выражэнне гэтай духоўнай супольнасці — нацыянальны праваслаўны ландшафт, унутры якога можна жыць і дыхаць, лічаць стваральнікі карціны.

У інтэрв`ю БелаПАН прэс-сакратар Беларускай рымска-каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня адзначыў «вельмі высокі і моцны» дух і настрой фестывалю, а таксам узровень прэзентаваных фільмаў, больш за палову якіх былі адзначаны журы. Паводле яго слоў, фестываль стаў сустрэчай людзей, якія думаюць часам па-рознаму, але мэта ў іх адна — абарона агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй хрысціянства ў кінематографе. У сваіх работах удзельнікі фестывалю сцвярджаюць, што у жыцці чалавека Бог павінен быць на першым месцы, сказаў Амяльчэня.

Патранат творчай акцыі ажыццяўляе Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі, заснавальнікамі з`яўляюцца каталіцкая асацыяцыя для камунікацый «Signis-Беларусь», Віцебская дыяцэзія, рэдакцыя часопіса «Дыялог» і прыватнае унітарнае прадпрыемства «Студыя «Стопкадр» (Мінск).

Пасля завяршэння фестывалю ў розных рэгіёнах краіны адбудзецца традыцыйная акцыя «Рэха фестывалю Magnificat», удзельнікі якой азнаёміцца з усімі конкурснымі работамі.

Усяго за пяць год працы фестывалю на ім былі паказаны больш за 230 фільмаў. У мінулым годзе Гран-пры «Магніфіката» атрымала дакументальная стужка «Ва ўсе дні» (кінастудыя «Беларусьфільм», аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Міхаіл Жданоўскі).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей9

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей9

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць