Эканоміка

Wargaming выкупіла 76 кватэр у Вільні

Кампанія Wargaming выкупіла 76 кватэр у жылым комплексе Tower на праспекце Канстытуцыі ў сталіцы Літвы. «Нечуваная здзелка ў Вільні: хмарачос запоўняць беларусы», — з такім загалоўкам выйшаў матэрыял у літоўскім выданні Irytas.lt, адзначае dev.by.

Паводле ацэнак экспертаў, сума ўгоды можа дасягаць 20 млн еўра.

Irytas.lt піша таксама пра тое, што 29-павярховы Tower — даўгабуд, яго першая назва — Arfa. Дзесяцігоддзе хмарачос стаяў пустым, і толькі пару гадоў таму, пасля перадачы новаму забудоўшчыку, будоўлю завяршылі. Якасць будаўніцтва ў комплексе ў свой час актыўна крытыкавалі: казалі аб тым, што падмурак падтапляецца, сцены трэскаюцца, будынак, маўляў, прасцей знесці і пабудаваць нанова.

З выкупленых кватэр беларусы змогуць лёгка дабрацца да сваіх працоўных месцаў. БЦ Quadrum, у якім Wargaming займае пяць паверхаў плошчай амаль 5 тысяч кв. м, знаходзіцца непадалёк, таксама на праспекце Канстытуцыі.

Віленскі офіс Wargaming быў адкрыты ў красавіку, яго ўзначаліў былы генеральны дырэктар агенцтва «Invest Lithuania» Мантас Кацінас. Карпарацыя плануе паэтапна, на працягу 3-4 гадоў, стварыць у Вільні да 400 новых працоўных месцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць