1 ліпеня дыпламат быў прадстаўлены цяперашнім часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам на прыёме ў рэзідэнцыі пасла ЗША ў Раўбічах.
1 ліпеня дыпламат быў прадстаўлены цяперашнім часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам на прыёме ў рэзідэнцыі пасла ЗША ў Раўбічах у гонар Дня незалежнасці ЗША 4 ліпеня.
Скэнлен прыбыў у Беларусь 30 чэрвеня. Абавязкі кіраўніка амерыканскай дыпмісіі ён возьме на сябе пасля 7 ліпеня, калі Беларусь пакіне яго папярэднік Джонатан Мур.
Майкл Скэнлен — кар'ерны дыпламат, яму 48 гадоў, ён нарадзіўся ў Вашынгтоне, займаў пасады ў дыпмісіях ЗША ва Украіне, Казахстане, Кыргызстане, Расіі і на Балканах, валодае рускай мовай.
Да прызначэння ў Беларусь працаваў у Кіеве (Украіна).
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары