Улада

Чарговы візіт Грэфа

Пётр Пракаповіч і Герман Грэф дамовіліся аб далейшым пашырэнні прысутнасці Сбербанка Расіі ў Беларусі.

Шляхі паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся 1 ліпеня падчас візіту ў Мінск дэлегацыі Сбербанка Расійскай Федэрацыі на чале са старшынёй праўлення Германам Грэфам.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка, асноўнай тэмай сустрэч стала пацвярджэнне зацікаўленасці найбуйнейшага расійскага банка ў далейшым развіцці ўзаемавыгадных сувязей з Беларуссю.

Старшыня праўлення Cбербанка Расіі Герман Грэф адзначыў новыя магчымасці прысутнасці ў Беларусі, а таксама тое, што разам з Украінай і Казахстанам Беларусь з’яўляецца прыярытэтным рынкам для банка, які ён узначальвае.

На сустрэчы са старшынёй праўлення Нацбанка Пятром Пракаповічам быў абмеркаваны шырокі пералік пытанняў, звязаных з перспектывамі дзейнасці Сбербанка Расіі ў Беларусі. Бакі выказалі задаволенасць узроўнем супрацоўніцтва, дасягнутага апошнім часам.

Таксама была дасягнута дамоўленасць аб далейшай працы па пашырэнні прысутнасці Сбербанка Расіі ў Беларусі. Мінулым разам Герман Грэф прыязджаў у Беларусь у пачатку снежня 2008 г.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць