Усяго патроху22

У Нёмане пад Стоўбцамі здарыўся мор рыбы + фота

Ад 6 ліпеня ля Новага Свержаня на паверхні вады прыкметныя масляністыя плямы і нежывая рыба.

13 ліпеня ў распараджэнні кампаніі БелаПАН аказаліся фота‑ і відэасведчанні мору рыбы ў рацэ Нёман каля вёскі Новы Свержань (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці).

З 6 ліпеня тут на паверхні вады прыкметныя масляністыя плямы і нежывая рыба.

Як прызнае начальнік Стаўбцоўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Каласоўскі, у Нёмане каля вёскі Новы Свержань сапраўды адбыўся мор, аднак загінула невялікая колькасць рыбы;

асноўная прычына — малое ўтрыманне кіслароду ў вадзе. Паводле меркавання Каласоўскага, гэта стала вынікам моцных дажджоў, што выклікалі разліў ракі, якая затапіла пакосы і пашы.

Наземныя расліны, што трапілі ў ваду, гніюць і тым самым выклікаюць падзенне ўзроўню кіслароду. Што да масляністых плямаў на паверхні вады, то Г.Каласоўскі дапускае, што пры разліве вады ў раку маглі трапіць «кола або гайка», пакінутыя на беразе ракі мясцовымі жыхарамі.

Спецыялісты райінспекцыі выязджалі на месца, каб разабрацца з сітуацыяй. Акрамя таго, 6 ліпеня была ўзятая проба вады Мінскай абласной лабараторыяй аналітычнага кантролю, а 10 ліпеня — спецыялістамі Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра.

Аднак, запэўнівае Каласоўскі, нічога іншага, акрамя паніжэння ўзроўню кіслароду, у вадзе выяўлена не было, і сітуацыя нармалізуецца, калі рака ўвойдзе ў рэчышча.

Загадчыца Мінскай абласной лабараторыі аналітычнага кантролю Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Галіна Татур пацвярджае, што, паводле вынікаў аналізу проб вады на тым участку Нёмана, прычынай мору рыбы прызнана малое ўтрыманне кіслароду. Відавочна, гэта адбылося з‑за дажджоў, лічыць яна. «Ніякіх скідванняў у воды Нёмана не зафіксавана», — сказала спецыяліст.

Аднак прычынай зафіксаваных на фота і відэа масляністых плям у праточнай вадзе не можа быць «кола або гайка».

Паводле меркавання дацэнта кафедры водазабеспячэння і водаадводу Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Уладзіміра Ануфрыева,

Такія плямы могуць быць выкліканыя нафтапрадуктамі або хімікатамі, якія па складзе блізкія да нафтапрадуктаў.
У Нёман яны маглі трапіць у выніку скідвання, а таксама пры разліве ракі, калі «вада магла заліць у тым ліку і склады розных рэчываў». Пры пападанні ў раку арганічныя рэчывы раскладаюцца, і ідзе інтэнсіўнае паглынанне кіслароду, якое і выклікала мор рыбы.

Пры гэтым У.Ануфрыеў падкрэсліў, што для канчатковых высноў неабходна правядзенне хімічнага аналізу вады.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей9

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей9

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць