Спорт

«Нафтан» — перамога, «Дынама» — нічыя, МТЗ‑РІПА — пройгрыш

Адразу тры беларускія клубы стартавалі ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

Адразу тры беларускія клубы стартавалі ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы. Першым па часе свой матч пачаў гуляць дэбютант еўракубкаў — наваполацкі «Нафтан».

У Віцебску «нафтавікі» прымалі бельгійскі «Гент», які ўзначальвае славуты ў мінулым брамнік Мішэль Прудом. Бельгійцы лічыліся фаварытамі пары, аднак настаўнік гасцей з асцярогай узгадваў леташняе супрацьстаянне БАТЭ і брусэльскага «Андэрлехта», дзе беларусы аказаліся мацней.

Тым не менш навапалачане назло скептыкам паказалі прыгожы футбол і атрымалі заслужаную перамогу. У кожным з тайму па голу ў вароты бельгійцаў забіў Аляксандр Дзегцяроў.

Аднак «Гент» не здаўся і ўжо ў дадатковы час сербскі легіянер Мілаш Марыч адзін гол адыграў — 2:1.

***

Мінскае «Дынама» дома так і не змагло знайсці шляхі да варотаў нарвежскага «Тромсэ». Шанцы мела, як адна, так і другая каманда, аднак не атрымалася. Гульня так і скончылася з лікам 0:0.

***

Але найбольш няўдала з усіх беларускіх клубаў выступіў МТЗ‑РІПА. У Данецку хлопцы Юрыя Пунтуса не змаглі прад’явіць сваіх важкіх контраргументаў у гульні з «Металургам».

Яшчэ ў першым тайме зімбабвіец Мгуні і армянін Мхітаран вывелі ўкраінскую каманду наперад. Аляксей Годзін увогуле аформіў разгром мінчан — 0:3.

Шанцы МТЗ‑РІПА на далейшы працяг барацьбы мінімальныя. Матчы ў адказы пары правядуць праз тыдзень, пры гэтым абмяняўшыся пляцоўкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць