Здарэнні

Чорная пятніца

У Іране пацярпеў катастрофу самалёт, у Расіі аўтобус сутыкнуўся з маславозам, у Харватыі з рэек сыйшоў пасажырскі цягнік.

У Іране пацярпеў катастрофу самалёт, у Расіі аўтобус сутыкнуўся з маславозам, у Харватыі з рэек сыйшоў пасажырскі цягнік.

Пятніцу 24 ліпеня 2009 году з поўным правам можна назваць «чорнай»: гэты дзень быў надзвычай шчодры на трагедыі – у Іране пацярпеў катастрофу смалёт, у Расіі аўтобус сутыкнуўся з бензавозам, а ў Харватыі з рэек сыйшоў пасажырскі цягнік. І гэта не лічачы таго, што Еўропу скаланае ад капрызаў прыроды – на ўсходзе кантыненту ліюць моцныя дажджы, поўдзень задыхаецца ад надзвычайнай гарачыні.

24 ліпеня ў Іране здарылася другая ў гэтым месяцы авіякатастрофа. Самалёт Іл-62 рэйса Тэгеран - Мешхед здзейсніў аварыйную пасадку на тэрыторыі аэрапорта ірансакага гораду Мешхеда. Ён выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і ўрэзаўся ў агароджу.

У выніку 17 чалавек загінулі, каля 30 былі параненыя.
Усяго на борце самалёту знаходзілася 153 чалавекі. Самалёт эксплуатаваўся іранскай авіякампаніяй «Арыя тур». Нагадаем, што 15 ліпеня гэтага году разбіўся пасажырскі самалёт кампаніі «Caspian Airlines», што ляцеў з Тэгерана ў Ерэван. Тады загінулі ўсе 168 чалавек (153 пасажыры + 15 членаў экіпажу).

21 чалавек загінуў у выніку лабавога сутыкнення пасажырскага аўтобуса з маславозам у Растоўскай вобласці ў Расіі. Сярод загінулых чацвёра дзяцей.
Дзевяць чалавек знаходзяцца ў бальніцы, двое з іх у цяжкім стане. Паводле папярэдніх звестак, сутыкненне здарылася па віне кіроўцы маславозу, які выехаў на палаву сустрэчнага руху. Аўтобус накіроўваўся з Растова ў Краснадар, у ім магло знаходзіцца да 45 пасажыраў. Гэта другое буйное ДТЗ у Расіі з удзелам пасажырскага аўтобуса на гэтым тыдні. У ноч на панядзелак пад Навасібірскам рэйсавы аўтобус з’ехаў з дарогі і перакуліўся. У выніку загінулі восем пасажыраў, трыццаць былі параненыя. Паводле следства, уна момант здарэння кіроўца мог заснуць, або размаўляў па тэлефоне.

У Харватыі, на ўчастку чыгункі паміж гарадамі Спліт і Заграб, сыйшоў з рэеек пасажырскі цягнік, які кіраваўся з адрыятычнага ўзбярэжжа ў сталіцу краіны.

Паведамляецца, што ў катастрофе загінулі шэсць чалавек, каля 60 атрымалі раненні, з іх восем – цяжкія.
Па папярэдніх дадзеных, прычынай аварыі магла стаць дэфармацыя рэек ад надзвычайнай гарачыні.

Паводле Газета.ru і Euronews

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць