Пасля прызнання «Сходу» экстрэмісцкім фармаваннем да дэлегатаў прыйшоў КДБ
Вядома пра ператрусы як мінімум у пяці дэлегатаў платформы «Сход», яшчэ трое не выходзяць на сувязь, піша @mediazona_by.
Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да Наталлі Абрашынай-Жадаевай — доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара БДУ.
Сайт «Сходу» цяпер недаступны, а з ютуб-канала платформы зніклі відэа. Гэта зроблена для бяспекі дэлегатаў.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары