Эканоміка

Сетка будаўнічых крам Leroy Merlin закрывае юрасобу ў Беларусі

Міжнародная сетка будаўнічых крам Leroy Merlin ліквідуе сваю юрыдычную асобу ў Беларусі. Кампанія «Леруа Мерлен Бел» рэгістравалася ў Мінску ў 2015 годзе, але ніводнай крамы так і не адкрыла.

Фота Depositphotos.com

Leroy Merlin рыхтавала да адкрыцця гіпермаркет у раёне рынка ў Ждановічах на ўскраіне Мінска. У лістападзе 2020 года стала вядома, што сетка прыпыняе адкрыццё крамы на нявызначаны тэрмін. Але гаворка пра закрыццё «дочкі» не вялася.

Чакалася, што сам гіпермаркет зойме 10 тысяч квадратаў, яшчэ 2 тысячы пойдуць пад склад, а пад вулічны павільён для аддзела «Сад» рэзервавалася 1 тысяча квадратаў.

Leroy Merlin — міжнародная сетка крам для будаўніцтва, аздаблення і ўладкавання дома, дачы і саду.

Гэтая сетка — частка GROUPE ADEO, найбуйнейшага ў Еўропе рытэйлера сектара DIY. У Leroy Merlin ёсць больш за 460 крам у 14 краінах.

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць