Віцэ-спікер Дзярждумы Пётр Талстой лічыць, што Расія павінна быць адноўленая ў межах Расійскай імперыі. Такое меркаванне парламентарый выказаў пасля ўзнагароджання журналістаў у Дзярждуме з нагоды Дня друку, паведамляе znak.com.

Са слоў Талстога, калі да Расіі далучыцца шэраг краін, якія раней уваходзілі ў склад імперыі, то краіны Прыбалтыкі і Фінляндыя «самі прыпаўзуць», усвядоміўшы «мізэрнасць свайго становішча».
Якім чынам магло б адбыцца такое аднаўленне, Пётр Талстой не ўдакладніў. Але не выключыў, што гэта магло б здарыцца ў перспектыве дзесяцігоддзя.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары