Усяго патроху1111

Ніякага піва і нацыянальнай сімволікі

Міліцыя настойліва просіць заўзятараў прыходзіць загадзя на футбольны матч Беларусь — Харватыя, што пройдзе ў сераду ў Мінску.

Міліцыя настойліва просіць заўзятараў прыходзіць загадзя на футбольны матч Беларусь — Харватыя.

Таксама на стадыён нельга будзе пранесці піва і нацыянальную сімволіку.

Чакаецца вялікая колькасць заўзятараў, у тым ліку — замежных. Ахову грамадскага парадку будуць ажыццяўляць супрацоўнікі сталічнай міліцыі і ваенныя ўнутраных войскаў.

Як паведамляе прэс‑служба мінскага ГУУС, на стадыён не будуць дапускацца грамадзяне, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення ці з алкагольнымі напіткамі (і півам у тым ліку). Дагляд грамадзян і асабістых рэчаў будзе ажыццяўляцца з дапамогай металадэтэктараў. На тэрыторыю стадыёна таксама не прапусцяць з вялікімі рэчамі.

Пры запуску гледачоў на стадыён і на самім стадыёне будзе ўстаноўлены відэаназіранне.Сталічная міліцыя таксама заклікае заўзятараў‑аўтаўласнікаў адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіляў на гэты вечар.

У мэтах арганізацыі дарожнай бяспекі мажлівае часовае абмежаванне транспарту па вул. Ульянаўскай, Свердлава, Кірава.

Сталічная міліцыя папярэджвае, што гледачам таксама забараняецца:

1. Прысутнічаць на стадыёне ў стане алкагольнага, наркатычнага ап’янення;

2. Мець пры сабе:

—халодную, агнястрэльную, газавую і іншую зброю, выбуховыя рэчы і баепрыпасы, іх імітатары і муляжы, піратэхнічныя і дымавыя сродкі, а таксама адмыслова вырабленыя ці прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа прадстаўляць пагрозу жыцця і здароўя людзей ці прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і спартыўным будовам (Закон РБ «Аб масавых мерапрыемствах»),

—напіткі ў любой тары

3. Выкарыстоўваць:

—плакаты, транспаранты і іншыя сродкі, якія змяшчаюць заклік да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу ці прапагандуючыя вайну, сацыяльную, нацыянальную, рэлігійную ці расавую варожасць, якія прыніжаюць годнасць асобы (закон РБ «Аб масавых мерапрыемствах»)

—матэрыялы правакацыйнага зместу ў адрас гульцоў ці балельшчыкаў каманды супернікаў і іншых грамадзян, ці накіраваныя на распальванне расавай ці рэлігійнай варожасці (Інструкцыя УЭФА)

4. Карыстацца сцягамі, вымпеламі, незарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, вымпеламі, сімваламі, плакатамі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды канстытуцыйнага ладу і грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян (закон РБ «Аб масавых мерапрыемтвах»)

5. Уздзейнічаць ў любой форме на супрацоўнікаў міліцыі з мэтай перашкодзіць выкананню імі службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку (закон РБ «Аб масавых мерапрыемствах»),

6. Перамяшчацца з аднаго сектара ў іншы (Інструкцыя УЕФА)

Матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе - 2010 Беларусь - Харватыя пройдзе ў сераду, 12 жніўня, на стадыёне «Дынама». Пачатак у 21:15.

ВЖ

Каментары11

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць