Свет

Урад Украіны выдзеліць паўмільярда еўра, каб захаваць авіязлучэнне са светам

Урад Украіны прыняў пастанову аб выдзяленні больш за 16 мільярдаў грыўняў, каб пазбегнуць спынення міжнародных авіязносін з 14 лютага.

У нядзелю самалёт кампаніі SkyUp, што ляцеў з Партугаліі ў Кіеў, здзейсніў пасадку ў Кішынёве. Фота Depositphoto.com

«Урад выдзеліць 16,6 млрд грыўняў (0,52 млрд еўра), каб гарантаваць бесперабойнасць палётаў у паветранай прасторы Украіны», — паведаміў у нядзелю прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль.

Ён заявіў, што ў нядзелю на пазачарговым пасяджэнні прынялі змены да выкарыстання сродкаў Рэзервовага фонду дзяржаўнага бюджэту. Таксама грошы выдзелілі для гарантавання бяспекі палётаў ва Украіне для страхавых і лізінгавых кампаній.

«Гэта рашэнне дазволіць стабілізаваць сітуацыю на рынку пасажырскіх авіяперавозак і гарантаваць вяртанне ва Украіну нашых грамадзян, якія цяпер знаходзяцца за мяжой», — дадаў Шмыгаль.

Раней паведамлялася, што з-за пагрозы ўварвання Расіі ва Украіну з 14 лютага страхавыя кампаніі маглі спыніць страхаванне палётаў над Украінай, што магло прывесці да адмены большасці рэйсаў.

Кіеў настойваў на тым, што закрыць авіяцыйную прастору можа толькі сама Украіна, аднак з-за праблем са страхаваннем рэйсы маглі адмяніць самі авіякампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося26

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося26

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць