У дзень рэферэндуму на ўчастках будзе дзяжурыць 5000 работнікаў МНС
У дзень рэферэндуму 27 лютага на ўчастках для галасавання будуць дзяжурыць каля 5 тысяч работнікаў МНС.

Пра гэта заявіў журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення аварыйна-ратавальных службаў і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Новік, піша БелТА.
«Усяго 4800 аб'ектаў, на якіх размешчана 5500 участкаў для галасавання.
У дзень правядзення рэферэндуму 27 лютага на кожным аб'екце падчас працы ўчастковых камісій па рэферэндуме будзе арганізаванае дзяжурства работнікаў МНС. Плануецца задзейнічаць каля 5000 работнікаў МНС», — распавёў Сяргей Новік.
Каментары