«Сябры, пасля допыту мяне адпусцілі. Паабяцала губазікаўцам, што яшчэ ў відэаварыянце паклянуся, што журналістыкай займацца не буду.
Яны мне, канешне, свае паслугі прапанавалі, але якасць іх здымкаў мне не падабаецца» — напісала журналістка.
Да Ларысы Шчыраковай прыйшлі сёння пад вечар. Пасля ператрусу жанчыну забралі на допыт.
Ларыса Шчыракова — вядомая гомельская журналістка, яна доўгі час супрацоўнічала з «Белсатам», але ўчора заявіла, што пакідае журналістыку.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Каментары