Грамадства

Ці трэба падаваць дэкларацыю аб даходах, калі вы блогер і жывяце з данатаў? МПЗ тлумачыць

Міністэрства па падатках і зборах выпусціла тлумачэнне наконт падаткаабкладання даходаў фізічных асоб, якія зарабляюць стварэннем і размяшчэннем кантэнту ў сетцы інтэрнэт.

Фота: depositphotos.com

У апошні час на розных інтэрнэт-пляцоўках абмяркоўваюць пытанні падаткаабкладання даходаў, якія атрымліваюць фізічныя асобы ў сувязі са стварэннем і размяшчэннем кантэнту на розных інтэрнэт-платформах (YouTube, TikTok, Instagram, Facebook, Twitter і інш.), піша прэсавая служба МПЗ.

Паводле тлумачэння спецыялістаў, фізічным асобам, якія атрымалі ў 2021 годзе даходы ад гэтай дзейнасці (у тым ліку ў выглядзе дарэння, ахвяраванняў (данатаў), ад манетызацыі блога, размяшчэння рэкламы і іншыя даходы), варта ў тэрмін не пазней за 31 сакавіка 2022 года прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) аб атрыманых даходах.

Падатковая дэкларацыя можа быць прадстаўленая ў любы падатковы орган (незалежна ад месца рэгістрацыі ці месца жыхарства).

Для атрымання кансультацый па пытаннях, звязаных з падаткаабкладаннем атрыманых даходаў, іншымі пытаннямі па падаткаабкладанні, МПЗ раіць звяртацца ў любы падатковы орган.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць