Свет

Навальны назваў Пуціна «безумным маньяком» і заклікаў да масавых антываенных пратэстаў

Апазіцыйны расійскі палітык Аляксей Навальны, які цяпер адбывае тэрмін у турме, назваў «самымі важнымі людзьмі на планеце» тых расіян, якія выходзяць цяпер на антываенныя мітынгі. Бо «вар'яцкага маньяка Пуціна» можа найхутчэй за ўсіх спыніць народ Расіі, калі выступіць супраць вайны.

Фота: Sputnik

Барацьба цяжкая, прызнае палітык, суправаджаецца страхам і арыштамі, але яна не ідзе на глум, гэта не сімвалічны жэст адчаю. Бо нават паводле прыдворнай сацыялогіі антываенны рух ужо падтрымлівае кожны трэці, нават да таго, як добра такі ўвайшлі ў дзеянне санкцыі і адбылася эканамічная катастрофа. І не пайшлі масава труны забітых салдат.

«Кажу вам як тэлеглядач. Нават афіцыйную лічбу стратаў арміі РФ — 498 чалавек — па тэлевізары не назвалі ні разу. Карціна таго, што адбываецца, малюецца пуцінскай прапагандай: загінулых амаль няма з абодвух бакоў, украінская армія разбеглася, разбурэнняў амаль няма, дзе-нідзе заселі «банды нацыстаў», але іх хутка знішчаць. Украінцы сустракаюць рускія танкі кветкамі.

Жыць такой карціне свету-нават у галовах самых тупых і ўпёртых засталося нядоўга. Усё: ад цэнаў у крамах да рыдаючай суседкі, чый сваяк загінуў ні за што, спрабуючы забіць нявіннага, — будзе нагадваць пра тое, што ідзе бессэнсоўная бойня».

І тады, маўляў, кожны зразумее, што тых, хто супраць вайны — большасць, і ёсць да каго далучацца, каб прымусіць Пуціна спыніць яе. 

Таму, на думку Навальнага, «трэба выходзіць на антываенныя мітынгі кожныя выхадныя, нават калі здаецца, што ўсе альбо з'ехалі, альбо спалохаліся. Нават калі вы адзін на адзін, вы — той, да каго можна далучыцца. Вы — аснова руху супраць вайны і смерці. Вы — самы важны чалавек на планеце».

Збор прызначаны на 13 сакавіка, 14.00, на галоўных плошчах расійскіх гарадоў.

Каментары

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць