Грамадства

Беларусь атрымала ад Венесуэлы ў распрацоўку яшчэ тры радовішчы нафты

У панядзелак на пасяджэнні Беларуска‑венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню падпісана дапаўненне да ўстаноўчых дакументаў аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты «Петралера БелаВенесалана» ў сувязі з далучэннем да яго трох новых радовішчаў (Лагунільяс‑блок 2, Остра, Арытупана Нортэ).

Акрамя гэтага, беларускі і венесуэльскі бакі падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам па ахове навакольнага асяроддзя Венесуэлы і Дзяржкаммаёмасці Беларусі, Мемарандум аб вывучэнні газавых радовішчаў, а таксама Пратакол аб намерах паміж Беларускім металургічным заводам і венесуэльскай кампаніяй Bariven.

Завяршаючы пасяджэнне, памочнік прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях Віктар Шэйман падкрэсліў, «вельмі важна, каб усё, аб чым мы дамовіліся, як мага хутчэй было ажыццёўлена».

Як паведаміў журналістам першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, бакамі таксама дасягнута дамоўленасць аб падпісанні рабочага графіка, у адпаведнасці з якім да канца бягучага года прадугледжваецца завяршэнне праектных работ па будаўніцтве заводаў з удзелам беларусаў на венесуэльскай тэрыторыі, а да канца 2010 года плануецца завяршыць будаўніцтва заводаў па вытворчасці грузавікоў (магутнасцю да 5 тыс.) і аўтатрактароў (магутнасцю да 10 тыс.).

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць