Спорт

Пяціборац Лясун сказаў, што не будзе выступаць за Расію з-за вайны, а потым перадумаў

Алімпійскі чэмпіён у сучасным пяцібор'і беларус Аляксандр Лясун, які змяніў у 2009 годзе спартыўнае грамадзянства на расійскае, адмовіўся выступаць за Расію. Спартсмен паведаміў у інтэрв'ю BBC, што больш ніколі не будзе прадстаўляць Расію на спаборніцтвах.

«Я ганарыўся тым, што выступаў пад расійскім сцягам. Расія заўсёды была дарагой майму сэрцу, нечым моцным, вялікім. Я заўжды адчуваў сувязь з краінай.

Што я адчуваю? Сказаць, што я шакаваны — гэта нічога не сказаць. Я разумею, што свет ніколі не будзе ранейшым.

Спартсмены ў Расіі — гэта інструмент. Інструмент прапаганды. Кожны чалавек павінен вырашыць для сябе, што яму рабіць. Але цяпер яму давядзецца з гэтым жыць. Мне шкада канстатаваць, што расійскія спартоўцы ніяк не могуць паўплываць на сітуацыю. І многія з іх нават не разумеюць, што адбываецца», — сказаў Лясун.

Аднак затым у інтэрв'ю расійскаму «Матч ТВ» спартовец абверг свае словы.

«Здаецца, мае словы, але журналісты змясцілі вектар маіх выказванняў. Я толькі сказаў, што ў лютым я скончыў спартыўную кар'еру. І больш выступаць у сучасным пяцібор'і не хачу. Гэта ніяк не звязана са «спецаперацыяй» ва Украіне. Я не адмаўляўся выступаць за Расію праз палітычную сітуацыю. Я завяршыў кар'еру з-за таго, што ў нас наогул адбываецца ў свеце сучаснага пяцібор'я, з-за асабістых момантаў, звязаных з нашай [расійскай] федэрацыяй.

Раней я жыў у Беларусі, прыехаў у Расію, і менавіта Расія зрабіла мяне алімпійскім чэмпіёнам, менавіта расійскі трэнерскі склад. Я цудоўна гэта разумею», — сказаў Лясун «Матч ТВ».

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць