Вайна

«Я больной. Я ненормальный». Як расійскія салдаты забівалі мужчын і гвалцілі жанчын у сяле Багданаўка пад Кіевам

Расійскае выданне «Медуза» сумесна з журналісцкім праектам Astra расследавала, што ў невялікім сяле Багданаўка, размешчаным у Браварскім раёне Кіева, за час расійскай акупацыі адбыліся як мінімум тры забойствы і два згвалтаванні. Каб атрымаць дакладную карціну гэтых (і іншых) злачынстваў, журналісты пагаварылі з мясцовымі жыхарамі, супаставілі іх сведчанні і рэканструявалі падзеі з 8 па 29 сакавіка, калі ў Багданаўцы знаходзіліся расійскія войскі.

Дом Яўгеніі Здаравец да і пасля акупацыі. Яе мужа застрэлілі, яе згвалтавалі, а дом спалілі. 

Вось адна з багданаўскіх гісторый:

«Прыблізна каля дзесяці вечара 9 сакавіка Міхаіл Раманаў дайшоў да дома Яўгеніі, якая жыве далей за ўсіх на ўсход, на ўскраіне поля.

У той дзень ён ужо прыходзіў туды з групай салдат тэрміновай службы — гэтак жа, як і да Крысціны. Нехта з салдат тады застрэліў сабаку (які належыць Яўгеніі, яе мужу і іх чатырохгадоваму сына) і пачаў ламіцца ў вароты, расказвае яна сама «Медузе».

Сярод вайскоўцаў, якія апынуліся на ўчастку, быў і Віталь; ён адразу пачаў прасіць прабачэння, казаў, што дома ў Расіі таксама разводзіць сабак — і што страляў не ён.

Раманаў жа спрабаваў пазнаёміцца з Яўгеніяй: «Ён ужо тады быў падпіты, на калені станавіўся, рукі мне цалаваў, — расказвае Яўгенія, — казаў, як ён хоча дадому, і прасіў, каб мы іх не баяліся. Нам [тады] яшчэ рэальна здавалася, што забіты сабака — гэта горшае, што здарылася».

Аднак затым Раманаў убачыў у прыпаркаванай каля дома машыне куртку колеру хакі і рэзка змяніўся. Ён раззлаваўся і выпусціў аўтаматную чаргу над галавой мужа Яўгеніі. Мужу і жонцы ўдалося замяць канфлікт: яны сказалі, што гэта экіпіроўка для страйкбола.

Познім вечарам Міхаіл Раманаў вярнуўся на квадрацыкле — але не з Віталем, а з іншым чалавекам — нейкім трэцім вайскоўцам «цалкам у чорнай форме», апісвае яго Яўгенія.

«Было ўжо зусім цёмна, яны пастукалі ў браму. Я спусцілася ў бойлерную, дзе спаў сын, а муж пайшоў адчыняць, — апісвае падзеі Яўгенія. — Потым я пачула стрэл на вуліцы, а затым крокі ўжо ў доме. Мне крычаць: «Вылазь!» Я пытаюся: «Дзе мой муж?»

Тады вось гэты мужчына ў чорнай форме кажа: «Няма ў цябе больш мужа, ён у цябе быў нацыстам, таму я яго застрэліў».

Яўгенія заплакала. Чалавек у чорнай форме прыставіў пісталет да яе галавы і сказаў: «Калі не закрыеш рот, мы дастанем малога і пакажам яму, як мамкіны мазгі па хаце разлятаюцца».

Міхаіл Раманаў загадаў жанчыне распрануцца. Як распавяла «Медузе» Яўгенія, Раманаў і чалавек у чорнай форме (Міхаіл не звяртаўся да яго па імені) гвалтавалі яе ў калідоры і на лесвіцы па чарзе, пакуль сын заставаўся ў бойлернай.

«Яны з'язджалі, потым вярталіся — і працягвалі тое ж самае. Пісталет пастаянна быў ля маёй галавы. Чарговы раз яны вярнуліся ўжо настолькі п'яныя, што не трымаліся на нагах, сцалі прама ў доме і ў рэшце рэшт селі ў крэслы, дзе і заснулі», — так апісвае гэта Яўгенія.

Пакуль расійскія вайскоўцы спалі, Яўгенія абрала момант і забрала сына, патлумачыўшы яму, што ім «давядзецца цяпер бегчы», інакш іх «расстраляюць». Перад тым, як пакінуць участак, яна знайшла цела свайго мужа і пакратала яго за руку (тая ўжо была халоднай).

«Праз поле мы пабеглі да першай сустрэчнай хаты, пералезлі праз плот і пачалі грукацца. Проста пашанцавала, што гэта быў дом, у якім засталіся людзі», — расказвае яна.

Іншыя жахлівыя гісторыі з Багданаўкі пад Кіевам чытайце тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя14

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

Відаць дым каля «Інтэграла» ў Мінску ФОТА11

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя14

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць