Пентагон не стаў каментаваць апублікаваны ўкраінскай разведкай план расійскага ўварвання ў Беларусь
Прадстаўнік Пентагона не стаў каментаваць апублікаваны ўчора ўкраінскай разведкай план расійскага ўварвання ў Беларусь ў 2020 годзе.

Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі. Фота: AP
«У мяне няма нічога пра 2020 год. Я проста не магу дапамагчы з гэтым», — адказаў прадстаўнік Пентагона на брыфінгу, піша refofm.by.
Цяпер жа амерыканскія вайскоўцы не назіраюць перакідкі расійскіх войскаў у Беларусі. Па іх звестках, Расія працягвае вывад падраздзяленняў, якія раней сышлі з Кіеўскай вобласці.
«Такім чынам, адзінае перамяшчэнне расійскіх войскаў у дачыненні да Беларусі, якое мы бачылі, гэта сыход з Беларусі — далей на ўсход у Белгарад і Валуйкі для пераабсталявання», — сказаў чыноўнік міністэрства абароны ЗША.
Каментары