У школе №62 Гомеля з-за антываеннага выказвання звольненая настаўніца рускай мовы і літаратуры Аксана Чачоткіна.

Пра гэта выданню «Флагшток» распавялі бацькі вучняў гэтай школы.
Настаўніца выказалася супраць вайны, якую распачала Расія ва Украіне. Пра гэта адміністрацыі школы паведаміла вучаніца 10 класа. У выніку адміністрацыя прымусіла настаўніцу звольніцца за месяц да заканчэння навучальнага года.
Дырэктарка школы №62 Жанна Царык неаднаразова ўдзельнічала ў арганізацыі і правядзенні выбараў, а сама з'яўляецца старшынёй арганізацыі Беларускага фонду міру Савецкага раёна Гомеля, паведамляюць праваабаронцы.
Каментары