Вайна

Украіна за велікоднае перамір'е, Расія — супраць

Учора генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Украіну і Расію абвясціць чатырохдзённае перамір'е на праваслаўны Вялікдзень і адкрыць гуманітарныя калідоры. Бакі сёння выказаліся адносна гэтай перспектывы, і іх рэакцыя розная.

Эвакуацыя мірных жыхароў

МЗС Украіны падтрымала ініцыятыву, заявіўшы:

«Цалкам падзяляем меркаванне, што гуманітарная паўза неабходная для бяспечнай эвакуацыі тысяч цывільных асоб, якія жадаюць пакінуць небяспечныя зоны баявых дзеянняў, якія працягваюцца і магчымыя, у першую чаргу са шматпакутнага Марыупаля».

Дадаткова прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы абмяняць расійскіх ваеннапалонных на бяспечны праход для цывільных асоб і ўкраінскіх войскаў у Марыупалі. Па ягоных звестках, у сутарэннях завода «Азоўсталь» можа хавацца каля тысячы мірных жыхароў.

У той жа час намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў да прапановы аб велікодным перамір'і паставіўся іранічна:

«Генеральны сакратар ААН прапануе аб'явіць чатырохдзённае «велікоднае перамір'е» ва Украіне. Праз гадзіну канцлер ФРГ таварыш Шольц заклікае павялічыць пастаўкі Украіне зброі, у тым ліку і цяжкай, каб Расія, як яны любяць казаць, ніколі не перамагла. Вельмі паслядоўная пазіцыя міжнароднай супольнасці».

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць