З 16 красавіка Беларусь істотна абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю грузавікоў з ЕС. Паводле інфармацыі расійскай газеты «Известия», расійскі бізнэс прапанаваў ураду паўплываць на Беларусь і дапусціць прыярытэтны праезд фур з ЕС у РФ для часткі тавараў.

Мінсельгас Расіі шукае шляхі для бесперабойных паставак тавараў з Еўропы. Міністэрства ўжо зрабіла запыт вытворцам, каб сабраць спіс патрэбнай наменклатуры.
Цяпер расійскія кампаніі вымушаныя перагружаць тавары з Еўропы на беларускай мяжы, сказалі «Известиям» у асацыяцыі «Руспрадсаюз». Машыны чакаюць сваёй чаргі на перагруз па некалькі дзён, у выніку хутасць транспарціроўкі павялічыцца, дадалі ў арганізацыі.
Расійскія кампаніі хочуць, каб фуры з Еўропы ехалі да месца прызначэння ў Расіі без прыпынку і перавалкі грузу: гэта абцяжарвае дастаўку прадуктаў, якія хутка псуюцца, бо ўмовы захоўвання не дазваляюць везці іх з прыпынкамі для перагрузкі.
Пры гэтым расійскія перавозчыкі лабіруюць ва ўрадзе меры ў дачыненні да еўрапейскіх фур, аналагічныя ўведзеным беларускімі ўладамі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары