Свет

Праз два гады пандэміі КНДР паведаміла аб «першых выпадках» каранавіруса. У краіне ўведзены лакдаўн

Улады КНДР паведамілі аб першых у краіне выпадках заражэння каранавірусам, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на паўночнакарэйскія СМІ.

Фота: Korea News Service / AP

Выпадкі заражэння «амікронам» нібыта былі выяўленыя ў Пхеньяне — аналізы ў жыхароў з сімптомамі Covid-19 былі ўзятыя 8 траўня.

Пасля гэтага ва ўсёй краіне быў уведзены рэжым «максімальнай надзвычайнай сітуацыі» і абʼяўлены лакдаўн. Колькі менавіта людзей заразілася, не паведамляецца.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын загадаў падначаленым спыніць распаўсюджванне віруса і паабяцаў, што краіна пераадолее крызіс, які, паводле яго слоў, узнік нечакана.

«Мы пераадолеем крызіс, які раптам узнік, і абавязкова пераможам», — сказаў ён на спецыяльна скліканым у чацвер пасяджэнні палітбюро цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі КНДР.

Улады КНДР раней сцвярджалі, што ў краіне за час пандэміі не было зарэгістравана ніводнага выпадку заражэння каранавірусам.

Экперты выказвалі сумневы ў тым, што КНДР удалося не дапусціць завозу каранавіруса ў краіну.

У Еўропе ж у гэты час адмяняюць абавязковае нашэнне масак нават у самалётах і аэрапортах.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць