Усяго патроху

Акцёр Джоні Дэп выйграў суд у сваёй былой жонкі. Яна абвінавачвала яго ў хатнім гвалце

Джоні Дэп перамог на судзе супраць былой жонкі, таксама актрысы Эмбер Хёрд па справе аб паклёпе. Суд прысяжных вырашыў, што цяпер яна павінна выплаціць яму кампенсацыю ў памеры 15 мільёнаў даляраў.

Судовы працэс па справе аб дыфамацыі павінен быў пачацца яшчэ ў 2019 годзе, але быў адкладзены з-за пандэміі каранавіруса. У красавіку гэтага года ён аднавіўся і прысяжныя заслухалі ў агульнай складанасці больш за 100 гадзін паказанняў, адзначае тэлеканал CNN.

Юрысты Дэпа у 2019 годзе падалі ў суд на Хёрд за паклёп на суму $50 млн. Прычынай стаў яе артыкул для газеты Washington Post 2018 года, у якім назвала сябе «грамадскім дзеячам, які прадстаўляе хатні гвалт».

Хоць Дэп ня быў названы ў артыкуле па імені, ён сцвярджае, што гэтае абвінавачванне каштавала яму прыбытковых акцёрскіх роляў. У прыватнасці, ён страціў кантракт з Warner Brosеrs на серыю фільмаў па cазе пра Гары Потэра «Фантастычныя пачвары», па якім павінен быў згуляць у пяці карцінах (Дэпа замяніў дацкі акцёр Мадс Мікельсэн).

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць