Свет

Год таму талібы ўзялі ўладу ў Афганістане. Як гэта перажылі жанчыны?

Год таму талібы вярнулі пад свой кантроль сталіцу Афганістана Кабул, калі войскі НАТА спешна пакінулі краіну. З тых часоў становішча тамтэйшых жанчын рэзка пагоршылася, піша DW.

Пасля таго, як талібы прыйшлі да ўлады, дзяўчынкам больш не дазваляецца хадзіць у школу, а жанчынам — выходзіць на вуліцы.

Некалькі дзён таму каля 40 жанчын выйшлі на дэманстрацыю перад Міністэрствам адукацыі Афганістана. Іх патрабаванне гучала так: «Хлеба, працы і свабоды!»

Рэакцыя талібаў была наступнай: узброеныя баевікі стралялі ў натоўп, жанчын, якія ўцякалі, білі прыкладамі, а таксама збівалі журналістаў, якія асвятлялі падзеі на месцы і рабілі рэпартажы.

Жанчыны як забаўка у руках Захаду

Шыкібу Баборы, журналістку і этнолага, гэта не здзіўляе: «Многія мужчыны ў Афганістане не ўмеюць для дасягнення сваіх мэтаў выкарыстоўваць нічога іншага, акрамя як сілу зброі замест таго, каб пераконваць аргументамі», — сказала яна ў тэлефонным інтэрв'ю DW. «Жанчын, якія маюць свой голас, запалохваюць, пагражаюць і забіваюць».

«Але нават Захад заўсёды выкарыстаў афганак толькі як забаўку, — кажа Баборы. Пра гэта ідзецца гаворка ў яе новай кнізе «Афганкі: забаўка палітыкі», якая нядаўна выйшла. Напрыклад, перад уварваннем у Афганістан у 2001 годзе ўрад ЗША сцвярджаў, што сваёй ваеннай кампаніяй хоча «вызваліць» афганскіх жанчын. Амерыканскія феміністкі тады апладзіравалі.

Пасля тэрміновага адыходу з Кабула ў 2021 годзе гэтае «вызваленне» аказалася пустым абяцаннем, афганскія жанчыны былі пушчаны на волю лёсу. У той момант феміністкі з ЗША проста прамаўчалі пра гэта, кажа Баборы.

Фемінісцкая знешняя палітыка

Не маўчыць міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бэрбак. «Пад уладай Талібана сітуацыя для жанчын і дзяўчат «невыносная», сказала яна нядаўна. Ва ўсіх жанчын «жыццё, як у турме», таму што яны не маюць доступу да адукацыі і не могуць свабодна перамяшчацца без сваякоў-мужчын.

Тое, што міністарка замежных спраў апісвае як «горкую рэальнасць», з'яўляецца і было цалкам тыповым для многіх афганскіх жанчын на працягу апошніх 20 гадоў, паведамляе Шыкіба Баборы. «Больш чым у палове з 34 правінцый Афганістана прыгнечанае становішча жанчын усё роўна ніколі не змянялася». У сваёй кнізе яна піша: «Калі вы прасочыце за лёсам афганак, якія жывуць па-за межамі вялікіх гарадоў, стане відавочным, як няшмат іх было, хто сапраўды мог скарыстацца магчымасцямі, якія адкрыліся за апошнія 20 гадоў». 

Па словах Баборы, падыход Анналены Бэрбак да фемінісцкай знешняй палітыкі з'яўляецца пробліскам надзеі. Яна падкрэсліла адказнасць краін НАТА перад афганскім народам, асабліва з улікам катастрафічнай гуманітарнай сітуацыі ў краіне. «Жанчыны не могуць выходзіць на вуліцу, дзяўчаты не могуць хадзіць у школу», — кажа палітык.

«Людзі прадаюць свае органы, каб атрымаць грошы. Бацькі прадаюць сваіх дзяцей. Некаторыя проста аддаюць іх, каб у іх дома было на аднаго едака менш. Захад не можа гаварыць пра гэта толькі з нейкай пэўнай нагоды».

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць