Свет11

Унікальны стратасферны беспілотнік Airbus Zephyr разбіўся ў Арызоне пасля 64 дзён палёту

Падраздзяленне Пентагона пад назвай Army Futures Command запусціла праект працяглых выпрабаванняў стратасфернага шматмэтавага беспілотніка Airbus Zephyr 15 чэрвеня. Апарат кружыў у асноўным над паўднёва-заходняй часткай ЗША на вышыні больш за 20 км. Але 19 жніўня наземныя дыспетчары, якія кіравалі беспілотнікам пры дапамозе сродкаў спадарожнікавай сувязі, страцілі з ім сувязь.

Zephyr унікальны тым, што можа лётаць вельмі доўга. Яго здольнасць здзяйсняць працяглыя палёты абумоўленая выкарыстаннем сонечнай энергіі. Сонечныя панэлі на верхняй частцы бесперапынна паглынаюць сонечнае святло на працягу дня, забяспечваючы дастаткова энергіі для сілкавання вінтоў як днём, так і ноччу.

Лётаючы высока ў стратасферы, робат не залежыць ад зямных метэаўмоў, гэта дазваляе яму практычна бесперапынна атрымліваць сонечную энергію. Да таго, ж нягледзячы на прыстойную даўжыню ў 25 метраў, яго маса невялікая — усяго 75 кг.

Каментары1

  • і к а р )
    21.08.2022
    ох ужо мне гэтыя 64 і 75 )
    нешчаслівыя лічбы, да, Д.?)

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя4

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму4

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

«Без грошай быў бы звычайным мігрантам». У сеціве з'явіліся старыя выказванні дзяўчыны Ямаля пра футбаліста5

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя4

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць