Грамадства77

Свіслацкі вертыкальшчык расказаў пра здзекі з беларусаў у «панскай Польшчы». За тое самае сёння даюць пасады і ўзнагароды

На тэлеканале СТБ паказалі выпуск ток-шоў «Па сутнасці», прысвечаны даце 17 верасня, якую неўзабаве беларускі рэжым рыхтуецца другі раз адзначыць у якасці Дня народнага адзінства. Кіраўнік Свіслацкага раёна Аляксандр Вярсоцкі падчас эфіру маляўніча пераказаў бязрадасную рэчаіснасць жыцця часткі беларускага грамадства перад Другой сусветнай вайной пад польскай уладай. Але абразкі, ім намаляваныя, глядзяцца ў сённяшніх умовах вельмі двухсэнсоўна.

«Я вам проста выпадак з жыцця раскажу, які да глыбіні душы мяне ўзрушыў.

Моладзь у тую пару ўвечары сабралася паспяваць беларускія песні. На наступны дзень, можа быць, з гэтай кампаніі хтосьці знайшоўся, вось гэтая кампанія была выкліканая, па-нашаму, у міліцыю.

Што там, паліцыя была? Пастарунак. І там проста прыкладам аўтамата выбілі зубы. Вось такі вось метад выхавання быў», — наракае свіслацкі вертыкальшчык. 

І працягвае:

«Другі момант хацеў бы назваць, пра які не магу маўчаць. У 1921 годзе

56 бацькоў свіслацкіх сабраліся і напісалі ліст, каб дазволілі дзецям навучацца на беларускай, на роднай беларускай мове. 110 школьнікаў гэтых 56 бацькоў. І атрымалі афіцыйную адмову».

А вядомы гісторык-прапагандыст з найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі Ігар Марзалюк гэта ўсё падсумоўвае:

«Як шагрэневая скура скарачалась прастора беларускай культуры, знішчаліся беларускія школы».

Калі б гэтыя цытаты прывесці, не тлумачачы кантэксту і прыбраўшы даты, то наўрад ці людзі з ходу зразумелі б, што яны — не пра сучасную Беларусь з «беларускай» уладай, а пра рэчаіснасць амаль стогадовай даўніны ў чужой дзяржаве. 

Каментары7

  • *
    30.08.2022
    Так, сапраўды - тое што было тады, роўна паўтарылась сеньня і нават болей.
  • Сава
    30.08.2022
    Атрымліваецца зараз ў Беларусі як у Панскай Польшчы? )))
  • даведка
    30.08.2022
    Это же бывший главный идеолог Гродненского облисполкома... Теперь-то это место занято полковником КГБ.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць