Грамадства1313

Макей: Ніхто ў Беларусі не быў пакараны за свае палітычныя погляды

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрвʼю тэлеканалу France 24 заявіў, што ў беларускім заканадаўстве няма артыкула за палітычныя погляды, а таму казаць пра наяўнасць палітвязняў недарэчна, піша reform.by. Макей запэўніў, што многія затрыманыя ўжо знаходзяцца на волі.

Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу France 24 пераконваў журналіста, што ў Беларусі сядзяць выключна тыя, хто «падрываў» і «рыхтаваў замахі».

«Як мы можам назваць палітвязнямі тых людзей, хто падрываў міліцэйскія машыны, хто падрываў адміністрацыйныя будынкі, хто рыхтаваў замахі на міліцыянтаў, хто рабіў спробы арганізаваць тэрарыстычныя акты на чыгунцы і г. д. Я лічу, што ў Францыі за гэтыя ж правіннасці пакаранне было б вельмі суровым», — заявіў дыпламат.

На гэта журналіст зазначыў, што, на думку праваабарончых арганізацый, людзі атрымалі турэмныя тэрміны за свае погляды, а не за тое, што яны рабілі. «Менавіта таму Еўропа заяўляе, што не можа весці дыялог з Беларуссю», — падкрэсліў ён.

«Ніхто ў Беларусі не праследуецца за палітычныя погляды», — заявіў Макей.

Пры гэтым ён зазначыў, што Беларусь выступае за дыялог нават ва ўмовах санкцый.

«Мы заўсёды кажам: мы хацелі б мець шэраг каналаў для камунікацыі з ЕЗ адчыненымі, паколькі мы зацікаўленыя ў ЕЗ, у першую чаргу, як у добрым гандлёва-эканамічным партнёры. Бо мы ж суседзі. Мы хацелі б дыверсіфікаваць нашу эканоміку, дыверсіфікаваць нашу палітыку. Але, на жаль, мы не бачым гатоўнасці з боку еўрапейскіх партнёраў», — сказаў ён.

У Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1346 чалавек. Пераважная большасць з іх сядзіць за негвалтоўныя дзеянні ці нават проста за каментарыі ў сацсетках. Сярод палітвязняў — дзясяткі журналістаў і праваабаронцаў. 

Каментары13

  • les
    25.09.2022
    У Беларусі няма палітычных справаў, але там добра ведаюць, хто палітычны, хто не, нават, калі палітычны не пазначаны ў базах праваабаронцаў. А ў нас, як, я бачу, такіх большасьць.
    У Эўропе, грамадзянін Макей, не зьяўляюцца тэрарыстамі людзі, якія напісалі пару каментаў у інтэрнэце. Іх за гэта не кідаюць у турмы. У Эўропе не асуджаюць людзей без наяўнасьці доказаў віны, а тым больш, без наяўнасьці віны, як такой.
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    25.09.2022
    Дык што зрабілі Севярынец, Статкевіч, Калесніка ва ды іншыя, што яны ў турме? Хацелі чэсныя выбары ды сумленны падлік галасоў. Уся беларуская ўлада ілжывыя манюкі.
  • счётчик Гейгера
    25.09.2022
    Макей у інтэрвʼю тэлеканалу France 24 заявіў, што ў беларускім
    заканадаўстве няма артыкула за палітычныя погляды, а таму казаць пра
    наяўнасць палітвязняў недарэчна,

    ЧЁТКО И ЯСНО, НЕТ ЧЕЛОВЕКА-НЕТ ПРОБЛЕМЫ ! ёсик сталин. так сказанул.

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна33

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць