Свет1313

Сталі вядомыя імёны двух загінулых падчас падрыву крымскага моста — гэта сямейная пара з Санкт-Пецярбурга

Паводле расійскіх СМІ, у машыне па мосце падчас выбуху ехалі 53-гадовы Эдуард Чучакін і 33-гадовая Зоя Сафронава, сямейная пара з Пецярбурга. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджана.

Зоя і Эдуард. Фота: сацсеткі

Эдуард і Зоя разам ужо каля 10 гадоў.

Яны абодва працавалі гідамі ў Санкт-Пецярбургу і захапляліся гісторыяй. Пасля яны адкрылі невялікі сямейны ютуб-канал HedgehogTB пра апошнія часы дома Раманавых. Ролікі яны здымалі і мантавалі самі.

Зоя і Эдуард у Празе на пачатку 2020 года. Фота: сацсеткі

Пара ехала разам са сваім маскоўскім сябрам здымаць працяг сваіх фільмаў пра сям'ю Раманавых. Па словах сяброўкі Зоі, у іх сябра Сяргея дом у Крыме: там яны збіраліся бліжэйшы месяц адпачываць і займацца фільмам — у прыватнасці, запланавалі здымкі ў Лівадыйскім палацы.

Па словах сяброў, Зоя хацела адкрыць інтэрнэт-галерэю і прасоўваць сучаснае мастацтва. Таксама яна займалася гісторыяй Фінляндыі, і пара часта туды ездзіла. 

Мяркуючы па старонках у сацсетках Эдуарда і Зоі, Z-патрыётамі яны не былі. Прынамсі «НН» не знайшла ў іх ніводнага допісу ці падпіскі на групы ў падтрымку сённяшняй расійскай палітыкі.

Чытайце яшчэ:

«Шэдэўр дыверсіі». Як маглі арганізаваць выбух на Крымскім мосце і чым ён пагражае

З зямлі, з неба, з мора, пад вадою і з космасу, нават «баявымі дэльфінамі». Як ахоўваюць Крымскі мост

Каментары13

  • Горадзенскі КіберЭмаПанк
    09.10.2022
    Ну, а чаго маскалям было рабіць ва Ўкраінскім Крыму? Ды й яшчэ з фільмам пра маскальскую дынастыю манархаў, якія ёсьць адным з асноўных сымбаляў прыгнёту і зьнішчэньня беларускага і ўкраінскага народу?
    Дома ў расеі трэба было сядзець, больш нічога не магу сказаць.
  • Павел
    09.10.2022
    Z-патрыётамі можа і не былі, але на акупаваную тэрыторыю падчас вайны паехалі. Прыклад таго, што калі не займаешся палітыкай, палітыка займаецца табою.
  • Nick
    09.10.2022
    >>Мяркуючы па сацсетках Эдуарда і Зоі, Z-патрыётамі яны не былі

    Ехалі на акупаваную тэрыторыю з расіі, значыць былі. Даехалі куды трэба.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць