Свет33

Літоўскія пракуроры заняліся мясцовымі прыхільнікамі Пуціна і Лукашэнкі

Генпракратура Літвы шчыльна занялася расследаваннем дзейнасці Асацыяцыі «Міжнародны форум добрасуседства» і звязанымі з ёй асобамі, якія падазраюцца ў дзейнасці супраць Літвы. У чацвер па гэтай справе праводзіліся ператрусы і прад'яўляліся абвінавачванні, паведамляе Delfi. 

Эрыка Швенчэнэне. Фота: Svetlana Bolnienė

Ператрусы прайшлі ў Эрыкі Швенчэнэне, Міндаўгаса Рамошкі, Казімераса Юрайціса і іншых дзеячаў, вядомых сярод іншага тым, што апошні год яны ідэалагічна абслугоўвалі не толькі пуцінскі, але і лукашэнкаўскі рэжым.

Яны неаднаразова прыязджалі ў Беларусь, дзе бралі ўдзел у праўладных мерапрыемствах, а таксама запрашаліся ў прапагандысцкія перадачы, дзе ў якасці замежных экспертаў расказвалі розныя небыліцы пра Літву і Еўрасаюз.

Эрыка Швенчэнэне, паводле сцвярджэння беларускіх прапагандыстаў, на дадзены момант затрыманая, але афіцыйнага пацвярджэння гэтаму пакуль няма.

«З улікам асаблівасцяў гэтага расследавання і тактычных рашэнняў, неабходных для забеспячэння яго поспеху, ніякай падрабязнай інфармацыі аб падазраваных, іх колькасці, асобах і іншых не будзе», — сказана ў паведамленні.

Расследаванне па падазрэнні ў дапамозе іншай дзяржаве дзейнічаць супраць Літвы было распачата 5 жніўня гэтага года. Паводле ацэнкі літоўскай пракуратуры, рэальныя мэты стварэння арганізацыі «Міжнародны форум добрасуседства» незаконныя і супярэчаць грамадскаму парадку.

Старшыня «Міжнароднага форуму добрасуседства» Эрыка Швенчэнэне паведамляла пра тое, што з іншым сябрам арганізацыі Эрыкасам Ягелавічусам яны ездзілі ў якасці назіральніка на «рэферэндумы», якія праходзілі на акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыях. Аднак, вярнуўшыся з паездкі, Швенчэнене заявіла, што на Данбас ёй патрапіць не ўдалося. Ці праўда гэта, Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не паведамляе. 

Чытайце таксама:

Беспрацоўны з судзімасцю, няня, адміністратар гатэля і адмаўляльнік Халакосту. Каго лукашэнкаўская прапаганда выдае за замежных экспертаў?

Антываксер, «трохі анархіст», прыхільнікі СССР і расійскага шпіёна. Макей сустрэўся з «Дэлегацыяй грамадзян Літвы». Расказваем, хто гэтыя людзі

Каментары3

  • 9876
    21.10.2022
    Забавно, а где делась демократия и свобода самовыражения? Или это другое?
  • Адэля
    21.10.2022
    9876, вось адкажыце, як чалавек з такім разуменнем дэмакратыі змог настроіць VPN, і, галоўнае, прайсці капчу, каб напісаць гэта?
  • 1968
    21.10.2022
    9876, Дмитрий Д., ты что-ли?
    Как тесен мир :)))

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць